Усе навіны

Аляксандр Хацкевіч: «У «Заглембе» не думаем пра вылет. Нам патрэбна серыя перамог і ўдача»

5 сакавіка, 11:33

Беларускі галоўны трэнер «Заглембе» Сасновец (Польшча, Д2) Аляксандр Хацкевіч расказаў пра шансы захаваць прапіску.

– Мы не думаем пра вылет. Пакуль ёсць шанцы на ачкi, мы думаем пра іх. Нам патрэбная серыя перамог, трэба рыхтавацца ад матчу да матчу. Асобай розніцы паміж камандамі, якія ўзначальваюць табліцу, і тымі, з якімі мы ўжо гулялі, няма.

Вядома, нам яшчэ патрэбна ўдача, але на дадзены момант мы зусім не думаем аб магчымасці вылету, – сказаў Хацкевіч.

Каманда займае апошняе, 18-е, месца. Адставанне ад выратавальнага 15 месца 10 балаў.