Усе навіны

Раналду пра вылет «Аль-Насра» з азіяцкай ЛЧ: «Мы знойдзем спосаб вярнуцца і стаць мацней»

12 сакавіка, 15:27

Нападаючы «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду пракаментаваў вылет каманды з азіяцкай Лігі чэмпіёнаў у 1/4 фіналу.

«Дзякуй за вашую падтрымку. Мы знойдзем спосаб вярнуцца і стаць мацнейшымі. Заўсёды разам», – напісаў Раналду ў на сваёй старонцы ў twitter (X).

У 1/4 фіналу каманда не здолела прайсці «Аль-Айн» з ААЭ. Пасля паражэння 0:1 у першым матчы «Аль-Наср», прайграючы 0:2, здолеў забіць 3 у адказ і перавесці гульню ў дадатковы час.

У авертайме каманды забілі яшчэ па галу, у «Аль-Насра» з пенальці вызначыўся Крышцiяну Раналду.

Серыю пенальці выйграў «Аль-Айн» – 3:1. Раналду стаў адзіным у сваёй камандзе, які рэалізаваў 11-метровы.

Статыстыка 39-гадовага партугальца – тут.