Усе навіны

«Бостан» – першая каманда, якая гарантавала сабе ўдзел у плэй-оф НБА.

15 сакавіка, 13:15

«Бостан» стаў першай камандай, якая гарантавала сабе ўдзел у плей-оф НБА сезона 2023/2024.

«Селтыкс» сёння абгулялі «Фінікс» – 127:112.

Пакуль каманда ўзначальвае турнірную табліцу Усходняй канферэнцыі, маючы 52 перамогі і 14 паражэнняў. Нават калі яны прайграюць усе 16 матчаў, то не апусцяцца ніжэй за шостае месца.

«Селтыкс» згуляюць у плэй-оф дзесяты раз запар. Гэта іх 16-е выйсце ў плэй-оф за апошнія 17 гадоў.