Усе навіны

Лукас Перэс: «Ты ніколі не зможаш паставіць мае імя побач з Месі»

16 сакавіка, 16:13

Форвард «Дэпартыва» з трэцяга дывізіёна Іспаніі Лукас Перэс пракаментаваў сваё дасягненне, паўтарыўшы агульнаіспанскі рэкорд Ліянэля Месі, забіўшы і зрабіўшы асіст у шасці матчах запар.

«Ты ніколі не зможаш паставіць імя Лукаса Перэса побач з імем Месі, ніколі. Месі – лепшы гулец у свеце, у гісторыі. Было вельмі прыемна гуляць супраць яго і атрымліваць ад гэтага задавальненне. Гэта толькі лічбы.

А яшчэ колькасць матчаў запар, у якіх забіваў Бебето… Гэта прадмет гонару, але з ім ніколі не параўнацца», – сказаў Перэс.