Усе навіны

Дэ Бруйнэ – самы высокааплатны гулец АПЛ па версіі L’Equipe, Холанд – другі, Салах, Каземіра і Варан – на трэцім месцы

21 сакавіка, 19:40

Французскае выданне L’Equipe прадставіла рэйтынг самых высокааплатных гульцоў АПЛ.

На першым месцы паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Брунэ – заробак якога складае 2,02 млн еўра ў месяц да выплаты падаткаў.

У топ-5 увайшлі:

1. Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці») – 2,02 млн еўра;

2. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці») – 1,9 млн еўра;

3-4. Махамед Салах («Ліверпуль») – 1,77 млн еўра;

3-4. Каземіра («Манчэстэр Юнайтэд») – 1,77 млн еўра;

5. Рафаэль Варан («Манчэстэр Юнайтэд») – 1,72 млн еўра.