Усе навіны

Холанд забіў «Крыстал Пэлас» – ён перапыніў серыю з 5 матчаў без галоў

6 красавіка, 17:45

«Крыстал Пэлас» прайграў «Манчэстэр Сіці» ў дамашнім матчы 32-га тура чэмпіянату Англіі (2:4).

На 66-й хвіліне форвард гасцей Эрлінг Холанд вызначыўся забітым мячом і перапыніў серыю з 5 гульняў без галоў. Апошні раз 23-гадовы нарвежац забіваў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена» 6 сакавіка (3:1).

Нягледзячы на сваю няўдалую серыю, Холанд з'яўляецца лідарам гонкі бамбардзіраў АПЛ, апярэджваючы Салаха, Уоткінса, Палмера і Саланке на 2 мячы.

У гэтым сезоне Холанд правёў 35 матчаў ва ўсіх турнірах, аформіў 29 галоў і аддаў 6 асістаў. Падрабязная статыстыка тут.