Усе навіны

Джуд Белінгем: «Лукас Васкес, ты ###### легенда»

22 красавіка, 13:25

Паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Джуд Белінгем адзначыў гульню свайго партнёра Лукаса Васкеса ў матчы супраць «Барселоны» (3:2).

32-гадовы іспанец спачатку зарабіў пенальці, які рэалізаваў Вінісіус Жуніёр (18'), затым забіў сам (73ʼ), а напрыканцы аддаў галявую перадачу на Белінгема (91ʼ), які забіў пераможны мяч.

«Лукас Васкес, ты ###### (чортава) легенда», – напісаў Джуд.

Лукас, які зʼяўляецца выхаванцам «сметанковых», гуляе за першую каманды з 2015 года – за гэты час ён забіў 35 галоў і аддаў 50 дзейсных перадач у 343 матчах. Падрабязна – тут.