Усе навіны

«Заглембе» Сасновец вылецеў з другога дывізіёна Польшчы за 5 тураў да заканчэння чэмпіянату

24 красавіка, 12:37

«Сталь» Жэшaў перамагла «Заглембе» Сасновец у 29-м туры Першай лігі Польшчы – 1:0.

Адзіны гол на 4-й хвіліне матча забіў украінскі паўабаронца «Сталі» Арсен Гросу.

Такім чынам, былая каманда Аляксандра Хацкевіча за 5 тураў да заканчэння чэмпіянату ўпусціла шанцы на захаванне прапіскі і вылецела ў трэці дывізіён Польшчы.

Хацкевіч узначаліў «Заглембе» 16 студзеня, а ўжо 5 красавіка пакінуў каманду пасля таго, як фанаты ўварваліся на трэніроўку каманды.