Усе навіны

Шпілеўскі пра кому Мілеўскага: «Ну, што сказаць... Проста шкада чалавека»

24 красавіка, 13:46

Беларускі галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі ў інтэрв'ю расійскаму журналісту Андрэю Бодраву пракаментаваў стан здароўя экс-форварда кіеўскага «Дынама» Арцёма Мілеўскага.

– Вы бачылі што адбылося з Мілеўскім?

– Канешне, бачыў. Ну, што сказаць... Шкада чалавека, проста шкада чалавека.

– Як папярэдзіць такія сітуацыі?

– [Трэба] мець, па-першае, мець галаву на плячах, правільнае асяроддзе, сям'ю, сяброў, агентаў. Вось гэтыя рэчы, – сказаў Шпілеўскі.