Усе навіны

Душан Улаховіч: «Я не Нэймар, Азар ці Месі – маёй перавагай з'яўляюцца забітыя галы»

24 красавіка, 20:13

Сербскі нападаючы «Ювентуса» Душан Улаховіч распавёў пра свае моцныя бакі і хто з зорных футбалістаў паўплываў на яго. «Я не Нэймар, Эдэн Азар ці Ліянэль Месі, хлопцы, якіх бачыш і думаеш: «Ваў, які гулец!» Маёй перавагай з'яўляецца хутчэй статыстыка, а менавіта галы. Але незалежна ад ролі ў полі, нападаючы з'яўляецца падмуркам каманды. Калі форвард гуляе добра, то каманда гуляе добра. Я захапляўся Крыштыяну Раналду, за якім сачыў яшчэ з часоў яго выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд», калі ён быў левым вінгерам. Мне падабаліся яго рухі, яго галявы інстынкт, думаю, ён адзін з лепшых у гісторыі. Златан Ібрагімавіч мне таксама вельмі падабаўся, і Фернанда Торэс з яго крыху доўгімі валасамі ў «Ліверпулі». А яшчэ Карым Бензема, гулец, якога я люблю», - сказаў Улаховіч у інтэрв'ю LEquipe. У гэтым сезоне ва ўсіх турнірах у 24-гадовага серба ў 32 матчах 17 галоў і 3 асісты. «Ювентус» займае 3-е месца ў чэмпіянаце Італіі.