Усе навіны

«Баранавічы»: «Галуза, які страціў прытомнасць падчас матчу з «Лідай», сур'ёзных траўм не атрымаў»

28 красавіка, 09:26

Прэс-служба «Баранавічаў» (Д2) распавяла аб стане гульца Дзмітрыя Галузы, які пакінуў матч з «Лідай» (0:2) на машыне хуткай дапамогі. Пасля сутыкнення з сапернікам футбаліст страціў прытомнасць.

– Паводле апошняй інфармацыі, стан Галузы стабільны. Ён атрымаў, як мяркуецца, страсенне мозгу падчас сутыкнення.

Па словах урачоў, сур'ёзных траўм няма. Галузе аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Клуб жадае Дзмітрыю найхутчэйшага акрыяння і вяртанні на поле, – гаворыцца ў паведамленні.