Усе навіны

Юры Пунтус: «Цяжка казаць пра галоўнага суперніка «Макслайна» за выхад у вышэйшую лігу. Ніводны вынік я не называю сенсацыйным»

29 красавіка, 21:54

Галоўны трэнер «Макслайна» Юрый Пунтус распавёў пра сваё стаўленне да «Белшыны» і падзяліўся думкамі пра канкурэнцыю за выхад у вышэйшую лігу.

«Канешне, адпрацаваўшы ў Бабруйску, гэтая каманда мне неабыякавая, я ведаю там шмат людзей і хвалююся за вынік, але гляджу на іх як на супернікаў, іх моцныя і слабыя бакі, таму што час хутка ляціць, зусім хутка нам з імі гуляць.

Цяжка гаварыць пра нашага галоўнага суперніка за выхад у вышэйшую лігу, можа для гэтага патрэбна цэлае кола, а можа і больш, таму што зараз, як я кажу, вясенне-эмацыйны футбол, усе гатовы фізічна, усё на эмоцыях. Абыграць проста так нікога не атрымаецца. Ніводны вынік я не называю сенсацыйным», – сказаў Пунтус.