Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «Вынікі беларускіх каманд у Еўропе моцна пагоршыліся пасля пераводу на нейтральную арэну»

4 траўня, 10:21

Беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем аб прычынах пагаршэння ўзроўню айчыннага футбола.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Нашы вынікі ў Еўропе пасля пераводу на нейтральную арэну моцна пагоршыліся. Калі ўзяць апошнія тры гады – яны моцна ўпалі ў клубным чэмпіянаце, ёсць праблемы. Каманды вылятаюць у першых жа раўндах.

Гэта лішні раз паказвае, што наш клубны чэмпіянат крыху падае па ўзроўні. Цяпер і фінансы зрэзалі: там ліміты па заробках з'явіліся, стала мала якасных замежнікаў прыязджаць.

Таму ў гэтым плане мы крыху пайшлі ўніз. З гэтым і звязваю, таму што фінансавая частка - адна з складнікаў. Калі ёсць нейкія прапановы, то хлопцы адразу з'язджаюць у іншыя чэмпіянаты, – сказаў Гурэнка.