Усе навіны

Эмануэль Макрон: «Бацька Мбапэ сказаў мне: «Кіліян хоча гуляць на Алімпіядзе»

6 траўня, 14:28

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што ў Кіліяна Мбапэ ёсць жаданне згуляць за зборную ў Парыжы-2024.

«Вельмі спадзяюся, што ўсе еўрапейскія клубы адпусцяць сваіх гульцоў на Алімпіяду, як гэта зрабілі французскія клубы, у гэтым алімпійскі дух.

На мінулым тыдні сустрэў бацьку Мбапе і задаў яму пытанне. Ён сказаў мне: «Кіліян хоча гуляць на Алімпіядзе», – сказаў Макрон для La Tribune Dimanche.

Была інфармацыя, што «Рэал», у які, верагодна, пяройдзе Мбапе супраць удзелу Кіліяна ў Парыжы-2024 – падрабязней чытайце тут.