Усе навіны

Андрэй Васільеў: «Кожную хвіліну «Нёман» чуў падтрымку. «Дынама» там не было чуваць, толькі некаторымі момантамі ў паўзе»

9 траўня, 11:54

Расійскі абаронца гродзенскага «Нёмана» Андрэй Васільеў падзяліўся эмоцыямі пасля паўфінальнага матчу Кубка Беларусі супраць мінскага «Дынама» (2:0).

– Як складваўся матч?

– Цяжка, усе бачылі. Выстаялі першы тайм, а потым даціснулі, выкарысталі свае моманты ў другім.

– Ты доўга не гуляў. Сёння выйшаў у стартавым складзе, правёў добры матч, забіў пераможны гол. Падзяліся эмоцыямі.

– Пасля доўгай паўзы прыемна забіць і прысвяціў гол зразумела каму.

– Сёння, такое пачуццё, што ўвесь горад жыў футболам. Наколькі гэта адчувалася?

– Кожную хвіліну мы чулі гэтую падтрымку. «Дынама» там не было чуваць, толькі некаторымі момантамі ў паўзе. Дзякуй вялікі заўзятарам, што прыйшлі, падтрымлівайце нас таксама і мы будзем старацца паказваць добры вынік.

– Чаго чакаеш ад фіналу?

– Перамога. Толькі перамогі! – сказаў Васільеў.