Усе навіны

Рубіялесу прад'яўлены абвінавачанні ў сэксуальным гвалце і прымусе Эрмоса – яму пагражае зняволенне тэрмінам да 18 месяцаў

9 траўня, 16:15

Былы прэзідэнт Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) Луіс Рубіялес паўстане перад судом за сэксуальны гвалт з-за пацалунку футбалісткі зборнай Іспаніі Джэні Эрмоса без яе згоды.

Рубіялесу вылучылі абвінавачанне ў сексуальным гвалце, за якое прадугледжана турэмнае зняволенне тэрмінам на год, і ў спробе прымусіць Эрмаса сказаць, што пацалунак быў са згоды.

Пад прымусам таксама будуць судзіць былога трэнера жаночай нацыянальнай зборнай Хорхе Вільду, цяперашняга спартыўнага дырэктара каманды Альберта Луке і кіраўніка аддзела маркетынгу федэрацыі Рубена Рыверыю. Кожнаму з іх можа пагражаць да 18 месяцаў турмы, калі іх прызнаюць вінаватымі.

Суд прызначыў заклад у памеры 65 тысяч еўра па абвінавачанні Рубіялеса ў сэксуальным гвалце. Дадатковы заклад у памеры 65 тысяч еўра павінен сумесна ўнесці Рубіялес, Вільда, Лука і Рыверыя па абвінавачанні ў прымусе.

Суд адбудзецца ў Мадрыдзе, дата пакуль невядомая.