Усе навіны

«Аталанта» выкупіць дэ Кетэларэ з «Мілана» за 23+4 млн еўра

10 траўня, 21:00

«Аталанта» плануе выкупіць паўабаронцу Шарля дэ Кетэларэ, які гуляе за каманду на правах арэнды з «Мілана», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Прэзідэнт «Аталанты» Антоніа Перкасі пацвердзіў планы падпісання паўнацэннага кантракта з 23-гадовым бельгійцам. У «Аталанты» ёсць пункт аб выкупе дэ Кетэляры за 23 мільёны еўра плюс 4 мільёны еўра бонусамі. «Мілан» атрымае 10% з наступнага продажу гульца.

Нагадаем, дзе Кетэларэ перайшоў у «Мілан» з «Бруге» за 36.5 мільёна еўра, аднак не забіў ніводнага гола ў 40 матчах.

У гэтым сезоне Шарль правёў 44 матчы, забіў 11 галоў і 9 асістаў. Падрабязная статыстыка 17 нумара «Аталанты» тут.

Больш трансфераў чэмпіянату Італіі шукай – тут.