Усе навіны

Карла Анчалоці: «У Чуамені няшмат шанцаў згуляць у фінале ЛЧ, але гэта не выключана»

13 траўня, 21:30

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў пашкоджанне паўабаронцы «сметанковых» Арэльена Чуамені і яго магчымасць згуляць у фінале Лігі чэмпіёнаў.

«У яго няшмат шанцаў згуляць у фінале, але гэта не выключана. Гэта важны тыдзень для яго.

Яго нага не вельмі моцна баліць, гэтая траўма адрозніваецца ад апошняй праблемы, якая ў яго была», – сказаў Анчалоці.

Паводле інфармацыі французскага выдання L'Eqiepe Чуамені ў другім паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» атрымаў пералом плесневай косткі, а магчымы тэрмін аднаўлення – ад 4 да 6 тыдняў.

Сам гулец выказаў надзею, што зможа аднавіцца да матча з «Барусіяй» Дортмунд.

Фінал Лігі чэмпіёнаў «Рэал»«Барусія» Дортмунд адбудзецца 1 чэрвеня ў Лондане на «Уэмблі», пачатак у 22:00.