Усе навіны

«Баварыя» разглядае магчымасць падаўжэння кантракту з Тухелем

14 траўня, 13:00

Томас Тухель можа застацца на пасадзе галоўнага трэнера «Баварыі», паведамляе Крысціян Фальк.

Паводле інфармацыі крыніцы, у панядзелак, 13 траўня, на паседжанні назіральнага савета клуба абмяркоўваліся далейшыя крокі па пошуку трэнера на новы сезон.

«Баварыя» разглядае магчымасць падаўжэння кантракта з Томасам Тухелем. Пры гэтым кіраўніцтва захоўвае сур'ёзную цікавасць да трэнера «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі.

Хансі Флік сапраўды не вернецца ў мюнхенскі клуб.