Усе навіны

«Астан Віла» ўпершыню з 1983 года згуляе ў ЛЧ

15 траўня, 09:33

«Астан Віла» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў сезона 2024/25.

Гэта адбылося дзякуючы паразе «Тотэнхэма» ад «Манчэстэр Сіці» ў перанесеным матчы 34-га тура АПЛ – 0:2.

Зараз падапечныя Унаі Эмер сталі недасягальнымі для «шпор» – за тур да завяршэння сезона ў каманды 68 ачкоў, а ў лонданцаў – 63. Клуб фінішуе чацвёртым у турнірнай табліцы АПЛ.

«Віла» раней не гуляла менавіта ў Лізе чэмпіёнаў, а толькі ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў – папярэднім фармаце турніру, які існаваў да сезону 1991/92.

У Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў каманда апошні раз гуляла ў сезоне 1982/1983, тады яна вылецела ў чвэрцьфінале ад «Ювентуса» – 1:2 і 1:3. Апошні матч у турніры бірмінгемцы правялі 16 сакавіка 1983 года.