Усе навіны

Тод Боэлі: «Калі «Чэлсі» марнуе грошы – мы інвестуем, гульцы захоўваюць свой кошт»

15 траўня, 19:02

Уладальнік «Чэлсі» Тод Боэлі распавёў пра фінансавую сітуацыю праекта.

«Мы павінны быць цярплівымі. Пасля Boxing Day мы чацвёртая найлепшая каманда АПЛ.

Калі глядзіш на тое, што зараз адбываецца, становіцца ўсё лепш і лепш. Мы не марнуем грошы, мы інвестуем. Калі мы трацім – мы інвестуем і гэтыя гульцы працягваюць захоўваць свой кошт.

Я сцвярджаю, што інвестыцыі, зробленыя ў Чэлсі, захавалі свой кошт», – сказаў Боэлі.

Нагадаем, «Чэлсі» набраў 35 ачкоў з Boxing Day-2023 – толькі ў «Сіці», «Арсенала» і «Ліверпуля» больш

Цяпер «Чэлсі» ідзе сёмым у табліцы чэмпіянату Англіі.