Лапорта сказаў спорткамісіі «Барселоны» шукаць новага трэнера, прычына – публічная крытыка Хаві на адрас клуба за недахоп фінансавых рэсурсаў
As часткова пацвярджае гэтую інфармацыю, паколькі паведамляе, што ўчора, 16 траўня, прэзідэнт клуба Жаан Лапорта на пазачарговым пасяджэнні спорткамісіі даручыў ёй шукаць новага трэнера на наступны сезон.
Прычынай стаў гнеў Лапорты з-за публічнай крытыкі Хаві 15 траўня. Трэнер тады адзначыў недахоп у клуба фінансавых рэсурсаў для правядзення важных аперацый і неабходнасці ўзмацнення саставу. Сказаўшы «калі не хочам, каб усё засталося па-ранейшаму», адзначыў, што сёння будзе вельмі складана «канкураваць з «Рэалам», а таксама ў еўракубках».
У клубе здзіўлены гэтымі словамі Хаві, паколькі тры тыдні таму, калі было вырашана, што ён працягне працу яшчэ на сезон, трэнер казаў, што мае максімальную ўпэўненасць у камандзе і рэсурсах, якія «Барселона» можа атрымаць пасля пэўных аперацый.
Лапорта разгневаўся менавіта таму, адмяніўшы свой палёт на матч з «Альмерыяй» (2:0) і склікаў пазачарговае пасяджэнне спорткамісіі. Прэзідэнт таксама чуе ад атачэння меркаванне, што для новага праекта патрэбен трэнер, які прынясе новыя ідэі, амбіцыі і аптымізм – тое, што цяпер не дае яму Хаві.
Таксама Лапорта незадаволены пазіцыяй у адносінах да Вітора Рока, якому даюць няшмат гульнявога часу, але пры гэтым менавіта Хаві настойваў на трансферы ў студзені, а не ўлетку, як планаваў клуб.
Хаві правёў 100-ы матч у Ла Лізе як трэнер «Барселоны» – 69 перамог, 3-і найлепшы вынік у гісторыі клуба.