Юрген Клоп: «Улічваючы, як сістэмай ВАР карыстаюцца – я б таксама галасаваў супраць яе выкарыстання»
Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп пракаментаваў прапанову «Вулверхэмптана» адмяніць выкарыстанне ВАР у АПЛ у сезоне 2024/25.
«Не думаю, што яны галасуюць супраць ВАР. Яны галасуюць супраць выкарыстання ВАР, таму што яно адбываецца сапраўды няправільна. Калі ўлічыць, як яны карыстаюцца сістэмай, я таксама прагаласаваў бы супраць, бо гэтыя людзі не ўмеюць ёю карыстацца належным чынам.
Не думаю, што ВАР – праблема. Праблема ў тым, як яны выкарыстоўваюць сістэму. Відавочна, што змяніць людзей немагчыма, гэта зразумела, таму сказаў бы, што прагаласую за адмену ВАР.
«Вулверхэмптану» больш за ўсё не шанцуе з рашэннямі ВАР сярод каманд, якія я бачыў. Сістэма неяк шалёна працуе супраць іх. У нас было некалькі дзіўных выпадкаў, але «Вулвз» чэмпіёны ў гэтым плане. Проста неверагодна», – сказаў Клоп.
Матч «Ліверпуль» – «Вулверхэмптан» адбудзецца 19 траўня.