Усе навіны

Клоп пра тытулы з «Ліверпулем»: «Мы ведаем, што маглі б выйграць больш, але я не магу гэтага змяніць»

17 траўня, 18:30

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп распавёў аб заваяваных тытулах клуба перад апошнім матчы на чале каманды.

У нядзелю мерсісайдцы прымуць «Вулверхэмптан» у 38-м туры АПЛ.

«Мы ведаем, што маглі б выйграць больш, але я не магу гэтага змяніць. Мы маглі б выйграць і менш. Не стаць чэмпіёнам, адстаючы на адно ачко, – не самы добры досвед, але гэта досвед. Я ня здолеў бы зрабіць нешта інакш у тыя моманты.

Мы маглі б больш разоў выйграць Лігу чэмпіёнаў. Патрапіць у тры фіналы – выбітнае дасягненне. Ёсць вялікая верагоднасць, што ты прайграеш фінал, гэта дадзенасць. «Рэал Мадрыд» заўсёды знаходзіць спосаб выйграць яго, і мы паспрабавалі зноў.

Я не быў бы шчаслівы, калі б думаў, што мог бы зрабіць болей. Я не мог бы зрабіць больш. Ці мог нехта іншы? Магчыма. Але я не, і мяне гэта задавальняе. Пра мяне будуць судзіць людзі, і большасць ставіцца да гэтага нармальна», – сказаў галоўны трэнер «Ліверпуля».