Усе навіны
📹

Біёнчык пра святкаванне Панюковым перамогi БАТЭ: «Трэнеру дыскваліфікацыя, а гульцу гэта дапушчальна. Можа, час ужо адрэагаваць?»

18 траўня, 09:07

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык выказаўся пра Андрэя Панюкова, які бурна адсвяткаваў перамогу БАТЭ над мазыранамі (1:0) у 9-м туры вышэйшай лігі. Нагадаем, раней у гульца і трэнера быў канфлікт.

– Ён гулец – я трэнер. Якія ў нас могуць быць супрацьстаянні? Вашы калегі вельмі дакладна зафіксавалі яго рэакцыю. Меркаванне вашых калегаў, што гэта не належыць у сучасным грамадстве такога кшталту рэакцыі, такога кшталту правакацыі. Чаму? Трэнеру дыскваліфікацыя, а гульцу гэта дапушчальна. Можа, час ужо адрэагаваць? Такіх сітуацый дастаткова: як па чэмпіянаце, так і ў Кубку. Трэнер павінен захоўваць самавалоданне, а гулец можа дазваляць рабіць усё, што заўгодна. Калі мы будзем рэагаваць? Трэнер – дыскваліфікацыя, а гулец што? У мяне больш да гэтага пытаннi.

А пытанне, якія тут супрацьстаянні… Мы рыхтаваліся да БАТЭ, мы не рыхтаваліся супраць каго персанальна гуляць. Як з пункту гледжання разбору і аналізу гульні – так, былі пэўныя акцэнты, але зноў жа... Што паказаў першы тайм? Мы дастаткова добра рыхтаваліся і былі гатовыя. Пытанне таго, што мы пачалі самазаспакойвацца, не забіўшы гала. Прыбралі ў бок агрэсію. Думалі, што пытанне само вырашыцца, але яно не вырашаецца. Трэба браць і забіваць, – заявіў Біёнчык.