Чэмпіянат Казахстана: «Жэтысу» Шрамчанкі і «Кызыл-Жар» Бярозкіна згулялі ўнічыю, «Ялімай» Корзуна падзяліў ачкі з «Кайратам»
18-19 траўня пройдуць матчы 9-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў.
18 траўня
«Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча, Мікіты Сцяпанава і Мікалая Сігневіча перамог «Астану» Макса Эбонга (1:0). Стасевіч выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 71-й, Сцяпанаў і Хаткевіч правялі ўсю гульню на полі, Сігневіч забіў пераможны гол. Эбонг правёў усю гульню на полі.
«Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага і «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага згулялі унічыю (0:0). Бяссмертны выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 87-й хвіліне. Садоўскі выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 40-й хвіліне.
«Кайсар» Юдзянкова, Валерыя Грамыкі, Уладзіміра Саўпеля і Зміцера Барадзіна перамог дома «Жэніс» Дзяніса Грэчыха і Сяргея Волкава (1:0). Пераможны гол аформіў Юдзянкоў, Грамыка выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 74-й хвіліне, Соўпель выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 81-й хвіліне, на 80-й хвіліне Барадзін, які выйшаў на поле з першых хвілін, зарабіў папярэджанне. Грэчыха выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 46-й, Волкаў правёў усю гульню на полі.
19 траўня
«Жэтысу» Антона Шрамчанка і «Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна згулялі ўнічыю (0:0). Шрамчанка выйшаў на 71-й хвіліне. Бярозкін выйшаў з першых хвілін і не змог рэалізаваць пенальці на 84-й хвіліне.
«Елімай» Мікіты Корзуна і Мікалая Золатава падзяліў ачкі з «Кайратам» (1:1). Корзун выйшаў з першых хвілін і на 13-й зарабіў папярэджанне, Золатаў правёў увесь матч на лаўцы запасных.