Усе навіны

Паўабаронца «Славіі» Кенжабаеў: «Па гульні мы не саступаем нікому ў гэтым чэмпіянаце, нават леташняму мінскаму «Дынама», чэмпіёну»

18 траўня, 13:21

Паўабаронца «Славіі» Эмек Кенжабаеў пракаментаваў паражэнне ад БАТЭ (0:1) у 9-м туры ЧБ.

- Сёння саступілі БАТЭ. Што можаш сказаць аб гульні, аб сваім выхадзе на замену і аб эмоцыях ад матчу?

– Нават не ведаю, што сказаць, таму што хацелі выйграць, выканаць устаноўку трэнера і дабіцца станоўчага выніку, але не змаглі. Не ведаю, з чым гэта звязана. Можа быць з-за поля, можа быць з-за неданастрою. Я не ведаю, сапраўды. Хацелі перамагчы, але не атрымалася.

- Ты сказаў пра поле. Наколькі газон у Барысаве ў прынцыпе прыдатны для гульні, скажам так?

- Па мне, каб гуляць у якасны футбол – не зусім добры газон у Барысаве.

- У вас у першым тайме адбылася трайная замена. Раскажы, калі ласка, што адбывалася на лаўцы тым часам, калі яна рыхтавалася.

- Шчыра, нават не чуў, што было там у трэнерскім штабе. Ня ведаю, што сказаць. Можа нават няправільна скажу, так што наконт гэтага без каментароў.

- У прынцыпе, ты не так часта з'яўляешся на полі. Звычайна выходзіш з лавы запасных у другім тайме. З чым ты звязваеш гэта? Магчыма, яшчэ адаптуешся ў Беларусі?

- Можа быць, гэта адаптацыя, трэнеру лепш відаць. Я яму давяраю поўнасцю, думаю, гэта пытанне часу.

- Наступны матч у «Славіі» з менскім «Дынама» дома. Таксама сурʼёзны сапернік. Якія чаканні ад гэтай гульні? Як будзеце настройвацца, з улікам таго, што «Славія» дастаткова шмат прайграе ў апошні час?

- Я не скажу, што мы шмат прайграем, проста гэта серыя няўдач. Па гульні мы нават не саступаем нікому ў гэтым чэмпіянаце, нават леташняму менскаму «Дынама», чэмпіёну. Для нас «Дынама Менск» – гэта не фаварыт. Мы павінны рабіць сваю ўстаноўку, паказваць сваю гульню і дабіцца добрых вынікаў.

Не ведаю, гэта магчыма, фактар нешанцавання. Нейкі перыяд у нас, чорная паласа пайшла… Так што, рыхтуемся да «Дынама». І будзем гуляць толькі на перамогу.

- Вось сказалі вы, што «Дынама» для вас не фаварыт, але хто галоўны фаварыт чэмпіянату? «Славія» ці нехта іншы?

- Для мяне – «Славія» – сказаў Кенжабаеў.