Усе навіны

Камароўскі пра магчымую амністыю Алыкулава: «Беспрэцэдэнтнае рашэнне ў белфутболе. Ці было раней падобнае?»

18 траўня, 16:43

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі падзяліўся меркаваннем падзяліўся меркаваннем аб магчымай амністыі паўабаронцы «Нёмана» Гулжыгіта Алыкулава.

– Назіраецца нейкае беспрэцэдэнтнае рашэнне ў беларускім футболе. Адзін з ключавых гульцоў «Нёмана», які атрымаў дзве жоўтыя карткі ў паўфінале, можа згуляць у вырашальным матчы за трафей. А ці былі раней падобныя выпадкі ў нашым футболе, ці ануляваліся дыскваліфікацыі да фіналу?

Цяпер мы ўжо рыхтуемся да матчу, у якім будзе ўдзельнічаць Алыкулаў. Дадам, што ў нас таксама, як і ва ўсіх каманд, якія ўдзельнічаюць у Кубку Беларусі, былі футбалісты, якія віселі пад карткамі ў гэтым розыгрышы, – сказаў Камароўскі.