Усе навіны

Кірыл Кірыленка: «На «Барысаў-Арэне» было цяжкае поле. І страсці ў БАТЭ было больш, чым у «Славіі»

18 траўня, 23:26

Паўабаронца «Славіі» Кірыл Кірыленка ў пасляматчавым каментары падвёў вынікі матчу з БАТЭ (0:1) у 9-м туры ЧБ.

– Цяжкае поле было. Але гэта ні ў якім разе не апраўданне. Поле для ўсіх было аднолькавае. БАТЭ выйграла барацьбу. Мы выпусцілі гэты кампанент гульні ў нейкім эпізодзе. Дзесьці ў гаспадароў было больш страсці. Таму ў выніку саступілі мінімальна барысаўскаму клубу.

Былі падыходы да брамы. Не забіваем свае моманты. Зьявіліся з рэалізацыяй праблемы. Тры матчы па 0:1. Безумоўна, гэта таксама адбіваецца. Дрэнная паласа ў нас пайшла. Трэба сабрацца і працаваць далей. Выпраўляць гэтую сітуацыю.

Гэта спорт, гэта футбол. Такое бывае. Прыносім прабачэнні заўзятарам, якія прыехалі ўчора падтрымаць клуб на «Барысаў-Арэну». Іх падтрымка неацэнная! Нічога не жадаецца абяцаць. Час пакажа. Будзем рабіць усё магчымае, каб вярнуць сваю гульню і прыносіць станоўчыя эмоцыі тым, хто заўзее за нас, – сказаў Кірыленка.