Усе навіны

«Вэст Хэм» не будзе выкупляць Філіпса, «Ман Сіці» шукае для хаўбека новы клуб

19 траўня, 10:30

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кэлвін Філіпс, які другую палову гэтага сезона праводзіць на правах арэнды за «Вэст Хэм», не буду пераходзіць ды «малатабойцаў» на сталай аснове.

Па даных інсайдара Фабрыцыа Рамана, «Вэст Хэм» не будзе карыстацца опцыяй выкупу 28-гадовага хаўбека і той вернецца ў «Манчэстэр Сіці».

Аднак англічанін не ўваходзіць у планы «гараджан» на наступны сезон, таму яны ўжо актыўна шукаюць Філіпсу новы клуб.

З студзеня за «Вэст Хэм» паўабаронца паспеў правесці 9 матчаў без рэзультатыўных дзеянняў. Яго падрабязная статыстыка тут.

Да пераходу ў «Манчэстэр Сіці» ў 2022 годзе Філіпс гуляў за «Лідс». Трансферная гісторыя тут.