Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Планую быць у «Сіці» ў наступным сезоне»

19 траўня, 11:30

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла заявіў, што і ў наступным сезоне будзе трэніраваць каманду.

«Так, у мяне ёсць кантракт, і я хачу быць тут.

Я планую быць тут у наступным сезоне», – сказаў Гвардыёла.

Кантракт 53-гадовага іспанца разлічаны да лета 2025 года.

Калі «Сіці» 19 траўня пераможа «Вэст Хэм», то стане чэмпіёнам.