Усе навіны

Максім Швяцоў: «Шахцёр» найбольш небяспечны – яму няма чаго губляць»

19 траўня, 13:46

Абаронца мінскага «Дынама» Максім Швяцоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» у 9-м туры ЧБ. Паядынак пройдзе 20 траўня.

– Падобны супернік найбольш небяспечны - яму няма чаго губляць. Маладыя хлопцы будуць максімальна матываваны. Зрэшты, і ў нас з настроем пытанняў не ўзнікне.

Усведамляем, што пакуль дэманструем недастатковы ўзровень гульні – павінны адчувальна дадаваць і паляпшаць таблічную сітуацыю.

У дадатак не перамагаем ужо ў трох чэмпіянатах у родных сценах. Для нас гэта недапушчальна! Паспрабуем забраць тры ачкі і парадаваць сваіх шматлікіх верных прыхільнікаў, – сказаў Швяцоў.