Усе навіны

Пірс Морган пра Клопа: «Не думаю, што выйгрыш аднаго тытула ў лізе за 8 гадоў робіць вас вялікім для АПЛ»

19 траўня, 13:45

Брытанскі журналіст і заўзятар «Арсенала» Пірс Морган адрэагаваў на пост, у якім галоўнага трэнера «Ліверпуля» Юргена Клопа назвалі адной з вялікіх асоб АПЛ.

«Я не думаю, што выйгрыш аднаго тытула ў лізе за 8 гадоў робіць вас вялікім для АПЛ», – напісаў Морган у твітары.

19 траўня Клоп правядзе апошні матч на пасадзе галоўнага трэнера «Ліверпуля» – дома з «Вулверхэмптанам».