Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Упершыню чую пра цікавасць мiнскага «Дынама» да Эфагэ. Я абсалютна нічога не чытаю, там шмат бруду»

20 траўня, 08:26

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў інфармацыю аб цікавасці да форварда «Гомеля» Родзі Эфагэ.

– Упершыню чую. Хлопцы, я вам хачу сказаць: усё выдалiў. Абсалютна нічога не чытаю: ніякіх каментароў, спартовых парталаў. Не крыўдуйце, але гэта так. Я не чытаю нічога ад слова зусім.

Ведаеце чаму? Калі я пачну растрачваць энергетыку на тое, што вы пішаце і на каментары як станоўчыя, так адмоўныя... У асноўным там проста шмат бруду. Таму я не чытаю абсалютна нічога, – сказаў Скрыпчанка.