Усе навіны

Аляксей Гаўрыловіч: «Шахцёр» забіў два мячы мiнскаму «Дынама» без момантаў»

20 траўня, 10:11

Абаронца мінскага «Дынама» Аляксей Гаўрыловіч падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (3:2) у 9-м туры ЧБ.

– Хацелася б даводзіць больш упэўнена да перамогі. Мелі тэрытарыяльную перавагу, але моманты нам даюцца цяжка. I каля сваіх варот дапусцілі памылкі, хоць там асабліва і не было эпізодаў. Галоўнае, што выйгралі, а ўжо падрабязны разбор будзе потым.

– Здзівіў «Шахцёр» сёння?

– Не, мы рыхтаваліся да няпростай гульні і разбіралі іх дзеянні. Яны два забілі, па сутнасці, без момантаў. Хоць мы таксама крыху стваралі, два стандарты ды і трэці гол. Такая гульня, калі накшталт момантаў і няшмат, а лік 3:2.

Думаю, што як каманда мы мусім ствараць больш момантаў. Усё ж нападаючыя – людзі залежныя, гэта не тое, што ў іх па дзесяць момантаў за гульню, але яны не забіваюць. Мы як каманда крыху ствараем. Трэба гэта рабіць больш, тады і атака будзе забіваць, – сказаў Гаўрыловіч.