Tribuna/Футбол/Блогі/Цiяга 9 месяцаў вяртаўся пасля траўмы, згуляў за «Лiверпуль» 12 хвілін – і зноў вылецеў

Цiяга 9 месяцаў вяртаўся пасля траўмы, згуляў за «Лiверпуль» 12 хвілін – і зноў вылецеў

Развітальны сезон не атрымаўся.

9 лютага, 17:15
Цiяга 9 месяцаў вяртаўся пасля траўмы, згуляў за «Лiверпуль» 12 хвілін – і зноў вылецеў

Адным з самых вялікіх няўдачнікаў сезона 2023/24 у топавым футболе можна смела называць Цiяга з «Ліверпуля».

🤕 Яшчэ 26 красавіка 2023 года, у мінулым сезоне, у яго адбыўся рэцыдыў траўмы сцягна. З-за яго давялося рабіць аперацыю. Вяртанне гульца яшчэ і ўвесь час адкладалася. Вось, напрыклад, цытата Клопа ў пачатку лістапада:

«Аднаўленне працягваецца. Мы чакаем, што Цiяга вернецца да Новага года. Шчыра кажучы, мы не можам дачакацца яго вяртання. Гэта проста выключны гулец».

🤕 Цiяга вярнуўся на поле 4 лютага 2024-га – выйшаў на замену на 85-й хвіліне матча АПЛ з «Арсеналам» (1:3).

Энтані Тэйлар спыніў гульню на 90+7-й – усяго на полі Тыяга правёў 12 хвілін i зрабіў 10 перадач.

🤕 8 лютага стала вядома, што Тыяга зноў траўміраваўся. Пасля гульні з «Арсеналам» ён паскардзіўся на дыскамфорт – і яму дыягнаставалі цягліцавую траўму.

А журналіст Ніл Джонс, які супрацоўнічае з клубным тэлеканалам, паведаміў, што траўма футбаліста даволі сур'ёзная – магчыма, ён выбыў да канца сезона.

🤕 Кантракт Тыяга з «Ліверпулем» заканчваецца летам – таму ёсць верагоднасць, што 12 хвілін супраць «Арсенала» і былі яго развітальным матчам за клуб.

У гэтым сезоне, калі пералічыць яго гадавы заробак, ён за кожную хвіліну на полі атрымаў па 867 тысяч фунтаў.

Увогуле за «Ліверпуль» ва ўсіх турнірах ён правёў 98 матчаў, забіў 3 мячы, аддаў 6 асістаў, выйграў Кубак і Суперкубак Англіі, а таксама дайшоў да фіналу ЛЧ.

Фота: «Ліверпуль»

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты