Усе навіны

Беларусы Ціхан і Ананчанка пакінулі «Ладу»

6 траўня, 12:09

Жаночы гандбольны клуб «Лада» (Расія, Д1) аб'явіў аб растанні з беларускімі спецыялістамі Дзмітрыем Ціханам і Дзмітрыем Ананчанкам.

Ціхан узначальваў тальяцінскую каманду з лета 2023 года. Янанчанка працаваў трэнерам па фізпадрыхтоўцы.

За гэты час каманда правяла 37 матчаў, у якіх атрымала 20 перамог, двойчы згуляла ўнічыю і зведала 15 паражэнняў. Каманда ўпершыню ў гісторыі не змагла прабіцца ў топ-4 Суперлігі.