Усе навіны

Экс-прэс-сакратар «Дынама» Шаўцоў пра кантракт Талапіла ў НХЛ: «Мікіта проста найлепшы. У 2021-м адмовіўся падпісвацца за Лукашэнку, за гэта яго саслалі ў фарм»

1 красавіка 2023, 08:47
2

Былы прэс-сакратар мінскага «Дынама» Раман Шаўцоў пракаментаваў пераход беларускага варатара Мікіты Талапіла ў «Ванкувер».

«Шчыра рады за Мікіту. У 2021 годзе малады брамнік «Дынама-Мінск» адмовіўся падпісваць ліст у падтрымку гвалта, рэпрэсій і Лукашэнкі агулам. За гэта яго даслалі ў фарм-клуб, дзе ўсё роўна заміналі гуляць. Ён з’ехаў у Д2 Швецыі і здолеў адтуль патрапіць у НХЛ. Проста найлепшы! – напісаў Шаўцоў.