Усе навіны

Журналіст Фабер: «Талапіла быў найлепшым брамнікам у першы дзень кэмпа «Ванкувера»

3 ліпеня, 17:58

Журналіст Сanucksarmy.com Крыс Фабер пракаментаваў працу Мікіты Талапіла на трэніровачным кэмпе «Ванкувера».

– Нам трэба дачакацца з'яўлення Дэвіда Квадэлі, каб атрымаць поўнае ўяўленне аб варатарскай лініі, але цяпер магу сказаць з упэўненасцю, што Мікіта Талапіла быў найлепшым у першы дзень. Ён выдатна рухаецца пры яго росце. У яго рухах была такая хуткасць, якую я не бачыў ні ў аднаго з чатырох іншых брамнікаў. Калі абʼяднаць гэтую хуткасць з вялікімі габарытамі, то можна ўявіць, як рады займець 23-летняга гульца ў аддзеле працы з брамнікамі.

Талапіла правёў больш за ўсіх матчаў сярод варатароў у другім дывізіёне чэмпіянату Швецыі, адбіў 92,4% кідкоў і аформіў чатыры шатаўта ў 45 гульнях, – напісаў Фабер.