Усе навіны

Старшыня «Юнацтва» Баранаў: «Прыязджалі менеджары клубаў КХЛ, глядзелі Арсенія Каўгарэню. Вяліся перамовы па яго пераходзе»

6 красавіка, 09:06

Старшыня «Юнацтва» Аляксей Баранаў распавёў пра цікавасць клубаў КХЛ да 18-гадовага беларускага форварда клуба Арсенія Каўгарэні.

– Прыязджалі менеджары іншых клубаў КХЛ, глядзелі. Вяліся перамовы з нагоды яго пераходу. Каля трох-чатырох клубаў зацікаўлены ў яго пераходзе да іх.

Але ў нас флагман – мінскае «Дынама», і ў яго ёсць усе шанцы замацавацца ў менскім «Дынама», – сказаў функцыянер.

У гэтым сезоне Экстралігі Каўгарэня правёў 50 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 31 (19+12) бал, пры паказчыку карыснасці «+15» і 70 хвілінах штрафу. У плэй-оф у яго 5 гульняў, 0 ачкоў, карыснасці «+1» і 4 хвіліны штрафу.