Усе навіны

Другая шайба Калячонка ў НХЛ дапамагла «Арызоне» перамагчы «Ванкувер»

11 красавіка, 08:55

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак у сваім другім матчы ў НХЛ у сезоне дапамог «Арызоне» перамагчы «Ванкувер» (4:3).

На 26-й хвіліне матчу Калячонак адзначыўся галявой перадачай, асіставаўшы Джошу Браўну, які адкрыў лік.

На апошняй хвіліне другога перыяду беларус закінуў ад сіняй лініі.

Усяго Калячонак правёў на лёдзе 11:03.

Усяго ў лізе за тры сезоны ў абаронцы 36 гульняў, у якіх ён набраў 5 (2+3) балаў пры 8 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+2».

Нагадаем, што ў сваім першым матчы ў сезоне НХЛ 26 лістапада Калячонак атрымаў траўму ніжняй часткі цела.