Усе навіны

Мінскае «Дынама» цікавіцца Сцяпанавым («Хоккей по понятиям»)

22 красавіка, 12:25

Мінскае «Дынама» цікавіцца 23-гадовым беларускім абаронцам Даніілам Сцяпанавым, паведамляе Telegram-канал «Хоккей по понятиям».

Па даных крыніцы, у «рэгулярцы» сезона-2024/25 хакеіст ужо будзе выступаць за каманду.

У мінулым сезоне Сцяпанаў выступаў за «Паўднёвы Урал» у ВХЛ, у 60 матчах набраў 31 (7+24) рэзультатыўнае ачко пры паказчыку карыснасці «+10».