Усе навіны

Талапіла атрымаў экстраны выклік у асноўны склад «Ванкувера»

24 красавіка, 08:48

Беларускі галкіпер «Абатсфарда» Мікіта Талапіла атрымаў выклік у асноўны склад «Ванкувера», паведамляе аглядальнік «The Athletic» Томас Дрэнс.

Гэта ягоны першы выклік у НХЛ. Ён будзе выступаць у ролі запаснога брамніка клуба.

Асноўны вартаўнік варот Тэтчэр Дзямко атрымаў пашкоджанне ў першай гульні плэй-оф супраць «Нэшвіла» і выбыў на некалькі тыдняў.

У другім матчы яго замяніў Кейсі Дэсміт, а другім галкіперам быў заяўлены напарнік Талапіла па «Абатсфардзе» латвіец Артурс Шылоўс.

У АХЛ беларус адыграў 35 матчаў, атрымаў 20 перамог пры каэфіцыенце надзейнасці 2,83 і 90,5% адбітых кідкоў.