Усе навіны

Чух захаваў пасаду галоўнага трэнера «Ліды»

4 траўня, 11:41

Беларускі спецыяліст Юрый Чух застанецца галоўным трэнерам «Ліды». Увесь трэнерскі штаб каманды застаецца нязменным: Міхаіл Місюкевіч і Глеб Камароў таксама прадоўжаць працаваць у камандзе.

Нагадаем, Чух узначаліў «Ліду» ў 2022 годзе.

У рэгулярным чэмпіянаце каманда фінішавала 10-й, у плэй-ін саступіла «Брэсту».