Усе навіны

Данііл Сацiшвілі: «Калі-небудзь абавязкова схаджу на футбольны матч «Нафтана»

6 траўня, 13:09

Гулец мінскага «Дынама» Данііл Сацiшвілі распавёў аб аднаўленні пасля пашкоджання.

– Большасць дынамаўцаў цяпер у складзе зборнай Беларусі, а ты ў Наваполацку. Давай растлумачым гэта.

– У канцы сезона атрымаў пашкоджанне. Вырашылі, што лепш поўнасцю загаіць, аднавіцца.

– Форму падтрымліваеш?

– Прабежкі, зала. Гэта абавязкова.

– На футбол хадзіў? Наваполацкі «Нафтан» паказвае цікавую гульню.

– Пакуль нt. Але калі-небудзь абавязкова схаджу, – сказаў Сацішвілі.