Усе навіны

Ратэнберг пра судзейства ў матчы з Беларуссю: «Падаюць рэйтынгі, заўзятары і спонсары сыходзяць. Гулец з пераломам, але суддзя ж не з'ехаў з пераломам»

9 траўня, 21:07

Галоўны трэнер «Расіі 25» Раман Ратэнберг падзяліўся меркаваннем аб судзействе ў спарынгу са зборнай Беларусі (6:2).

– Удзячны ўсім хлопцам. Гэта вельмі няпроста, але мы дасягнулі плёну. Тактычна каманда выглядае выдатна. Але мы пазбаўляемся зорак.

Падаюць рэйтынгі, заўзятары сыходзяць з трыбун, сыходзяць спонсары. У нас няма любімых суддзяў. Мы не ведаем, як іх клічуць. Галоўнае – сумленнае судзейства ў кожнай гульні. У Казахстане яны працавалі на ўзроўні чэмпіяната свету. Будзем працаваць, каб заўсёды судзілі сумленна, каб быў відовішчны хакей.

Вось Ткачоў. Маленькі, тэхнічны гулец. На ім увесь час вісіць трое гульцоў. Немагчыма забіць у такой сітуацыі. Вось у нас гулец з'ехаў з пераломам у лякарню. Але ж суддзя не з'ехаў з пераломам. А ён павінен адказваць за такія рэчы, – сказаў Ратэнберг.