Усе навіны

Кузняцоў пасля 2:6 ад «Расiі 25»: «Зразумелі, што зборная Беларусі можа гэтую каманду перамагаць, калі правільна дзейнічаць»

9 траўня, 23:27

Форвард зборнай Беларусі Сяргей Кузняцоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Расiяй 25» (2:6).

– Месцамі выпадалі, месцамі добра гулялі. Калі добра граем, то ствараем моманты. Калі б іх рэалізоўвалі, была б роўная гульня.

– Ваша звяно сёння дзве шайбы закінула…

– Усе маглі забіваць, проста ў нас атрымалася гэта. Але трэба яшчэ больш забіваць.

– Ці адчулі лёгкасць, калі закінулі дзве шайбы?

– Калі першы раз закінулі, усе натхніліся, таму што не маглі забіць раней. Маглі і ў другім перыядзе закідваць, былі выхады 2 у 1, добрыя моманты стваралі, але рэалізацыя падвяла.

– За кошт чаго мы можам абгуляць расiян?

– Калі будзем выйграваць адзінаборствы, правільна клюшкамі дзейнічаць, менш выдаляцца, бо ў суперніка добрая большасць.

– 11 траўня матч на «Мiнск-Арэне» пройдзе пры родных трыбунах. Наколькі каманда будзе зараджана?

– Апошні хатні матч у сезоне. Сёння тыя хлопцы, хто першы раз з Расіяй гуляў, зразумелі, што можам гэтую каманду перамагаць, калі правільна дзейнічаць і выконваць устаноўкі трэнера. Я думаю, усе хлопцы будуць зараджаныя, – сказаў Кузняцоў.