Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Расіяне валодаюць шайбай, а Беларусь бегае за ёй, траціць марна вельмі шмат энергіі»

10 траўня, 17:08

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Дзмітрый Квартальнаў падсумаваў матч супраць «Расіі 25» (2:6).

– Чакаць чагосьці звышнатуральнага ад хлопцаў, якія прадстаўляюць беларускую лігу і моладзі не варта. Яны толькі вучацца. Але гульцы з КХЛ – яны ў нас лідары, яны трошкі павінны весці за сабой.

Гэта можна было... зноў да пытання аб майстэрстве. Зборная Расіі таксама нам паказвае, як яна гуляе. У сітуацыях з узяццямі брамы, яны асабліва нічога не выдумлялі: кідалі, дабівалі. Нам да такіх рэчаў трэба прыглядацца. Расіяне валодаюць шайбай, а мы бегаем за ёй, трацім марна вельмі шмат энергіі. Пры гэтым знаходзімся не ў гульні. Нас хапіла літаральна на адзін перыяд.

Не магу зразумець, мы магчыма трохі пабойваемся суперніка. Не павінна быць такога, развальвацца нельга.

Адзначыў бы Максіма Лубскага. Ён сто адсоткаў добры матч правёў. У канцоўцы відаць было, што ён прытаміўся: такая нагрузка і адказнасць. Ён – малайчына. Трэба яшчэ падумаць, каго паставіць на наступную гульню, – сказаў Квартальнаў.