Усе навіны

Расiйскі галкіпер Карэеў можа перайсці ў мiнскае «Дынама» («БХ»)

14 траўня, 17:40

29-гадовы расійскі галкіпер Андрэй Карэеў трапіў у сферу інтарэсаў мінскага «Дынама». Пра гэта паведамляе «БХ».

Раней паведамлялася аб цікавасці да Карэева з боку расійскіх клубаў КХЛ «Адмірала» і «Сочы».

У мінулым сезоне ён выступаў за «Спартак» (Расія, КХЛ). У 24 гульнях у яго актыве каэфіцыент надзейнасці 2,63, і 91,7% адбітых кідкоў. У плэй-оф ён правёў 2 гульні, пры каэфіцыенце надзейнасці 3,12, і 89,6% адбітых кідкоў.