Усе навіны

Омскі «Авангард» заключыў новы кантракт з беларусам Мартынавым

16 траўня, 12:40

Омскі «Авангард» падоўжыў кантракт з беларускім нападаючым Ігарам Мартынавым на тры гады.

Ранейшы кантракт дзейнічаў да канца сезона 24/25.

25-гадовы Мартынаў у мінулым рэгулярным сезоне КХЛ правёў 66 матчаў і набраў 14 (9+5) балаў, пры карыснасці «-1» і 18 хвілінах штрафу.

У плэй-оф у яго 12 гульняў, 2 (1+1) ачкі, пры карыснасці «-2» і 4 хвілінах штрафу.